January 11th, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 11 студзеня. Віктар Кавалеўскі.

ВІКТАР КАВАЛЕЎСКІ (нар. 11.01.1956), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Радашкавічах (Маладэчанскі раён Менскай вобл.). У 1976 г. скончыў Краснаярскую ваенную вучэльню, служыў у Казахстане й Кыргызстане. Пасьля таго як у 1981 г. пакінуў шэрагі камуністычнай партыі, звольніўся з узброеных сілаў. Працаваў інжынэрам, тэхнікам, фатографам. У 1992 г. разам зь сям’ёй эміграваў у Аўстралію. Аўтар кніг “Беларуская эміграцыя ў Паўднёвай Аўстраліі”, “Беларусы ў Аўстраліі: А хто там ідзе?” й шэрагу іншых выданьняў па гісторыі беларусаў у гэтай краіне. З 1999 г. — старшыня Беларускага Аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. Сакратар Беларускага Гістарычнага Згуртаваньня ў Аўстраліі.

Інтэрв'ю з Віктарам Кавалеўскім, запісаныя ў часе ягонага нядаўняга прыезду ў Менск, можна пачытаць тут: http://zbsb.org/index.php?option=com_content&view=article&id=5036:-20-&catid=3:2008-03-26-14-12-11&Itemid=108 і тут: http://nn.by/?c=arprint&i=60039

Знаёмства з гэтым чалавекам дало мне даволі шмат, хоць адносіны нашыя развіваліся няроўна. Я ўдзячная Віктару за тое, як ён апекаваўся мною ў Адэлаідзе дзесяць гадоў таму.