January 13th, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 13 студзеня. Тамаш Скапец

ТАМАШ СКАПЕЦ (07.11.1895 – 13.01.1978). Нарадзіўся ў Лоску (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.). Служыў у царскай арміі падчас Перша й сусьветнай вайны. У 1920 г. браў удзел у Слуцкім паўстаньні. У 1940 г. быў вывезены ў Сыбір, дзе ўступіў у Армію Андэрса. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Лёндане. Ад 21.12.1948 быў сябрам ЗБВБ, некаторы час ўваходзіў у Галоўную ўправу, быў адміністратарам Беларускага дому ў Лёндане, актывістам БАПЦ. Памёр і пахаваны ў Лёндане.