January 14th, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 14 студзеня. Ксаверы Барысавец

КСАВЕРЫ БАРЫСАВЕЦ (14.01.1908, Уладзівасток — 11.04.1998, Саўт-Рывер, ЗША), грамадскі дзеяч, кампазітар. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1950-х прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рыверы, дзе арганізаваў беларускі жаночы хор “Каліна”, які шмат гадоў выступаў на розных нацыянальных мерапрыемствах. Для хору апрацоўваў беларускія народныя песні і пісаў музыку на словы беларускіх паэтаў. Прыхаджанін парафіі Св. Ефрасінні Полацкай.


Ксаверы Барысавец са сваім хорам "Каліна"


Магіла Ксаверыя Барысаўца