January 21st, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў выданнях. 21 студзеня. Часопіс "Прамень", Квэбэк

У студзені 1953 г. пабачыў свет першы нумар часопіса беларусаў Квэбэку "Прамень". Гэтае цікавае выданне выходзіла з вялікам перапынкам, было адноўлена ў 1993 г. і працягваецца дасюль. Сёння яго выдаюць Анатоль і Крысціна Хрэноўскія ўдвух невялікім накладам прыцягваючы сродкі суседзяў розных нацыянальнасцяў.

Апісанне паводле Бібліяграфіі Кіпеляў
Прамень. Ворган Згуртаваньня Беларусаў у Монтрэалі
Montreal, Выд. ЗБМ, рэд. калегія
№ 1, студз. 1953 --
№ 2, люты 1953
№ 3, 1993 -- адноўленае выданьне
ад № 4, сак, 1994 -- Chomedey, Quebeck, выд. Згуртаваньне Беларусаў Квэбэку,
Рэд. Раман Кардонскі -- падзагаловак: часапіс Беларусаў Квэбэку
ад № 6, 1995 -- Laval, Quebeck -- падзагаловак: часапіс Згуртаваньня Беларусаў у Квэбэку. "Pramien" quarterly.