January 24th, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 24 студзеня. Скаўцкі звяз "Усяслаў Чарадзей"

У студзені 1950 г. у Мельбурне быў заснаваны скаўцкі зьвяз “Усяслаў Чарадзей”.
Зьвязовы кіраўнік Уладзімер Шнэк, заступнікі Алег Шнэк і Аляксандар Грыцук. Аб’ядноўваў беларускую моладзь, што ладзіла адмысловыя скаўцкія вандроўкі, лягеры. Зьвяз ўдзельнічаў у арганізацыі мастацкай часткі нацыянальных сьвяткаваньняў Беларускага Аб’еднаньня ў Вікторыі, займаўся пастаноўкай п’есаў і скэтчаў, сьпеваў песьні й г.д. Актыўна дзейнічаў на працягу 50-х гадоў.


Здымак з кнігі В. Кавалеўскага "Беларусы Аўстраліі: А хто там ідзе?"