February 1st, 2013

звычайная

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 1 лютага. Юзэфа Найдзюк

ЮЗЭФА НАЙДЗЮК (дзяв. Брэчка, 01.02.1927, в. Мазуркі Ляхавіцкага пав. Наваградзага ваяв. — 19.11.2004, Пасадэна, Каліфорнія) грамадская дзяячка. У часы нямецкай акупацыі вучылася ў Баранавіцкай сярэдняй гандлёва-адмініст-рацыйнай школе, дзе ўступіла ў шэрагі СБМ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў лагерах ДП Розэнгайм і Шляйсгайм. Выпускніца Беларускай гімназіі імя Я. Купалы (1947). Адна з кіраўнічак беларускіх скаўтаў. З адкрыцьцём беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленьне» у Мюнхене працавала ў тэхнічным аддзеле. Ад 1956 г. жыла у ЗША, у штаце Каларада. У тым жа годзе выйшла замуж за Часлава Найдзюка — дзеяча БЦРаўскае плыні — і пераехала да мужа ў Каліфорнію. Актывістка Каліфарнійскага аддзела БАЗА.