February 28th, 2013

звычайная

Літаратурна-гістарычная імпрэза “Вяртанне з эміграцыі”

6 сакавіка а 19.00 у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) пры ўдзеле Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўвазе чытачоў будуць прадстаўленыя наступныя выданні:

- Лявон Савёнак “Творы” (Мінск: Лімарыус, 2012. Серыя “Галасы Айчыны”).
- Дзмітры Сямёнаў “Дзённік 1943—1947” (Мінск: Медысонт, 2012. Серыя “Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”)
- “Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва”. Вып. 35. (Нью-Ёрк — Менск, 2012).
- Лявон Юрэвіч “Жанры” (Мінск: Кнігазбор, 2013. Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны”)

Пра адметнасці вяртання творчай спадчыны эмігрантаў на Радзіму распавядуць:
Ніна Шыдлоўская
Ціхан Чарнякевіч
Ганна Кісліцына
Зміцер Саўка
Адам Мальдзіс
Антон Рудак
Вядоўца прэзентацыі — гісторык Наталля Гардзіенка. Уваход — вольны.