March 19th, 2013

звычайная

Ізноў студэнцкая праверка, або "радуга" па-беларуску

Неяк пісала ўжо як студэнты правяралі мае геаграфічныя і іншыя веды ў мінулым семестры. У гэтым дайшло да праверкі майго ведання беларускай мовы :) Адзін актыўны хлопчык, якому ўвесь час карціць мяне на нечым падлавіць, сёння задаў самае складанае на ягоны погляд пытанне: А как по-белорусски будет "радуга"? :) Калі я не задумоўваючыся адказала, пачула: Ну так ня чэсна. Тады пра дзьмухаўца я ўжо не пытаю. І толькі тады я зразумела, што ён мяне правяраў :) Нават не думала, што гэта можа быць такое складанае пытанне.

А потым узгадала, як на першым занятку ў Ліцэі БДУ ў далёкім 1992 г., калі беларусізацыя яшчэ была на ўзлёце, настаўнік беларускай мовы правяраў нашыя веды пытаннем, як перакласці назву "Алые паруса". :)