March 25th, 2013

звычайная

БНР: 1918 - 1943 - 1948

Акрамя 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР, варта згадаць і іншыя "этапныя" даты ў яе гісторыя, якія можна адзначаць сёлета.
Арыгінальны пашпарт БНР (скан з асобніка ў Скарынаўцы)

іншыя старонкі Collapse )
Так, 14 сакавіка 1943 г. памёр у празе Старшыня Рады БНР Васіль Захарка. А перад тым, 6 сакавіка ён склаў тэстамент, у якім перадаваў сваю пасаду інжынеру Міколу Абрамчыку. Гэты тэстамент стаў асноўным палітычным дакументам для паваеннай беларускай эміграцыі на Захадзе.


Нягледзячы на тое, што афіцыйнай датай аднаўлення дзейнасці Рады БНР на эміграцыі лічыцца 28 снежня 1947 г., але інфармацыя пра падзею з'явілася толькі на пачатку 1948 г. А на 25 сакавіка 1948 г. ў цэнтральнай беларускай эміграцыйнай газеце "Бацькаўшчына" быў апублікаваны "Маніфэст Рады Беларускай Народнай Рэспублікі", які выкладаў канцэпцыю працягу гісторыі БНР на эміграцыі. Маніфест можна ўбачыць у газеце тут: http://kamunikat.org/backauszczyna.html?pub_start=510&pubid=17122



Ну і яшчэ адна дата. Сёлета у жніўні споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння таго самага Прэзідэнта адноўленай Рады БНР Міколы Абрамчыка.