April 7th, 2013

звычайная

R.I.P. Міхась Баяроўскі

5 красавіка памёр адзін з брытанскіх беларусаў, чые ўспаміны я запісвала, Міхась Баяроўскі.

Міхась БАЯРОЎСКІ (05.05.1924 - 05.04.2013). Нарадзіўся ў в. Пятрэвічы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. У 1944 г. мабілізаваны ў БКА, вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. З іншымі курсантамі быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, пасьля далучыўся да 2-га Польскага корпусу. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Пасяліўся ў Бірмінгеме. Ад 16.11.1946 сябра ЗБВБ, кіраваў аддзелам арганізацыі ў Бірмінгеме. Ад 1948 г. быў сябрам БХАА “Жыцьцё”, а ад 1949 г. быў сябрам ЗБК. У 1990-х разам з жонкай Нормай браў актыўны ўдзел у працы Камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі. Двойчы прывозіў разам з а. Аляксандрам Надсанам лекі ў Беларусь.



Успаміны Міхася Баяроўскага запісаў таксама Аляксандр Адзінец: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=364