April 18th, 2013

звычайная

Парламент

Тыдзень таму была са студэнтамі на экскурсіі ў нашым парламенце, дакладней, у Палаце прадстаўнікоў. Было цікава параўнаць беларускі парламент з аўстралійскім і канадыйскім, дзе была раней.

Сістэма аховы ў беларускім яўна найбольш жорсткая. Каб трапіць туды за два тыдні падаваліся спісы з пашпартнымі звесткамі, а ў дзень экскурсіі кожнага з гэтага спісу індывідуальна прапускалі. У аўстралійскім парламенце нават не памятаю, каб у мяне заплечнік правяралі. А тут ўсё па-сур'ёзнаму. :)

Сціплы музей Палаты прадстаўнікоў запоўнены пераважна экспанатамі ад 1996 г., ранейшага вельмі мала. Але бел-чырвона-белы сцяжок як значок дэпутата ВС 12-склікання ўсё ж ёсць.

У авальнай зале студэнты прасіліся пасядзець на прэзідэнцкім крэсле. Не дазволілі.

А наогул было карысна там пабыць, тым больш, што магчымасць рэдкая. Студэнты таксама былі задаволеныя, усё ж палітолагі.


Collapse )