July 25th, 2013

звычайная

Выстава "Якуб Колас у эміграцыйным друку"

Цягам апошняга тыдню ў Менску была на трох выставах, прысвечаных эміграцыі (праўда, адну арганізоўвала сама, але пра гэта асобна). Паколькі часу асабліва пісаць пра выставы няма, то зраблю хаця б фотасправаздычы для памяці і цікавасці.
Першая з выставаў была адкрытая ў панядзелак 22 ліпеня ў Мізеі Якуба Коласа і прысвечаная адлюстраванню творчасці песняра ў эміграцыйным друку. Зроблена намаганнямі Марыі Міцкевіч (унучкі Коласа). Выглядае гэта так:
SAM_8867
Collapse )
звычайная

Выстава "У літарах і вобразах: спадчына беларускай эміграцыі на Захадзе (1940-я -- 1990-я гг.)

Гэтую выставу рыхтавала я адмыслова да З'езду беларусаў свету, на якім яна і была арганізавана.
Аўтар ідэі - Лявон Юрэвіч. Не з маёй віны давялося рабіць выставу вельмі хутка, і атрымалася не зусім тое, як задумвалася. Але хоць нешта атрымалася і ёсць планы на далейшае яе магчымае ўдасканаленне...
Выглядае гэта так:

SAM_8873
Collapse )
звычайная

Выстава "Беларусы ў свеце"

Апошняя на сёння выстава "Беларусы ў свеце" была адкрытая сёння ў Інстытуце культуры Беларусі на вул. Каліноўскага. Тут прадстаўленыя экспанаты з былога Скарынаўскага цэнтру. Цяпер яны перахоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Выглядае гэта даволі сціпла.


Collapse )
звычайная

Ева Парэцкая

Сёння сустракалася з жанчынай, з якой некалі пазнаёмілася праз ліставанне, а ў 2003 г. сустрэлася ў Аўстраліі, у Канберы, дзе яна жыве недзе ад 1960-х гг. Ева Парэцкая нядаўна адсвяткавала 80 гадоў. Вельмі цікавая жанчына, беларускамоўная і цікавіцца ўсім беларускім. Прыехала з дачкой да сваякоў.



Яе невялікія ўспаміны былі некалі апублікаваныя ў маёй кнізе. Іх можна ўбачыць тут: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=147

Больш за дзве гадзіны размаўлялі пра агульных знаёмых з Аўстраліі. На жаль, большасць герояў маёй кнігі ўжо не жыве. А яшчэ больш шкада, што прададзены ўжо і Беларускі дом у Сіднеі. Я пра гэта не ведала...