July 28th, 2013

звычайная

Семінарскія заняткі ў Белпедтэхнікуме. 1928 год

У архіўных зборах БІНіМу сярод папераў Антона Адамовіча ёсць стосік сшыткавых аркушаў з спісамі. 7 з іх пазначаны як "Сьпіс прысутных на сэмінары аб беларускім фальклёры" і 4 - "Сьпіс прысутных на лябараторных занятках паэтыкі".

Датуюцца яны кастрычнікам - снежнем 1928 г. Гэта час навучання Адамовіча ў Белпедтэхнікуме. У кожным спісе недзе ад 15 да 25 чалавек, пры чым прозвішчы запісаныя рознымі почыркамі, то бок фактычна маем аўтографы. А імёны ў спісах цікавыя: Зарэцкі, Глебка, Паўлюк Трус і г.д.

Глядзіце самі
Spis1
Collapse )