August 5th, 2013

звычайная

Брэд

нейкая дурка на Радыё Свабода! вісіць паведамленне, што сёння народзіны ў айца Аляксандра Надсана. http://www.svaboda.org/content/article/25064831.html
Састарылі чалавека на тры дні. Народзіны ў яго 8 жніўня. Дый пра іншыя падзеі багата ляпаў. Цікава, скуль яны каляндар бяруць? :( Гэта ж не проста непрафесіяналізм, гэта раздзяўбайства нейкае...

UPD. Палова дня спатрэбілася, каб прыбраць гэтую "навіну" з сайту.
звычайная

Пытанне да спецыялістаў

Шаноўныя знаўцы беларускай літаратуры ды навукі 1920-х гадоў. Дапамажыце зразумець, што гэта за здымкі. Яны паходзяць з сямейнага архіву Кіпеляў і на абодвух ёсць Яўхім Кіпель. Аднак дзе, калі і з якой нагоды былі зробленыя - невядома. Мо хтосці бачыў нешта падобнае, або можа ідэнтыфікаваць кагосьці яшчэ на здымках? Буду вельмі ўдзячная за любыя падказкі!
Nieviad2_2
Nieviad1_1