August 12th, 2013

звычайная

Будучая кніга

Сёння адправіла карэктару тэкст сумеснай з Лявонам Юрэвічам кнігі "Рада БНР (1947-1970): Падзеі. Дакументы. Асобы". Каля двух гадоў працы і нарэшце можна ўздыхнуць з палёгкаю. Засталіся выдавецкія дробязі. :)

6 жніўня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Міколы Абрамчыка. Уласна, гэта і было нагодай дня стварэння кнігі.
Акрамя гістарычнага нарысу, у выданні будуць апублікаваныя пратаколы пасяджэнняў Рады і Ураду БНР, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, біяграфічныя нарысы, хроніка... І шмат-шмат каментароў :) Ну і ілюстрацыяў будзе дастаткова.
Засталося дачакацца выхаду кнігі.