September 17th, 2013

звычайная

Будучая кніга

Апошнім часам зусім выпала з ЖЖ. Розныя жыццёвыя падзеі і клопаты, а таксама праца-праца-праца не даюць часам нават прагледзець стужку за дзень. Мару, што навала з непрыемнасцяў некалі скончыцца і з'явіцца час на аднаўленне запісаў.
Пакуль жа магу толькі пахваліцца, што нарэшце адпраўлены ў друк чарговы том Беларускай мемуарнай бібліятэкі - кніга успамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды". Можа цягам месяца-палутара ўжо і асобнічак у руках можна будзе патрымаць.