September 30th, 2013

звычайная

Спатканне некрапалістаў

Сёння была на спатканні некрапалістаў. Было каля 15 чалавек, не толькі з Менску, але і з Вялейкі, Дзяржынску, Крупак, што распавядалі пра свой досвед у справе пошуку, ачысткі, аднаўлення ды апісання беларускіх могілак. Спатканне было арганізаванае стваральнікамі сайту http://niekropali.by/ . Вельмі цікава спаткаць людзей, якія не толькі з агульнай цікавасці могуць казаць пра нешта, а маюць канкрэтныя напрацоўкі, могуь абмяркоўваць супольныя праблемы. Праўда, я са сваімі замежнымі пахаваннямі крыху выбівалася з агульнай праблематыкі беларускіх могільнікаў, але мне самой было цікава і карысна паслухаць іншых. Да таго ж і кніжачку ў падарунак атрымала, якую хацела знайсці, але ўсё рукі не даходзілі. :)
Карацей, прыемна быць у асяроддзі людзей з блізкімі табе інтарэсамі, якія не круцяць пальцам каля скроні, калі я пачынаю распавядаць, што ў кожнай краіне амаль, дзе бываю, іду шукаць беларускія могілкі :)