October 18th, 2013

звычайная

Тэлевізар

Апошнім часам амаль не гляджу тэлевізар. Банальна, не хапае часу. Адным вокам кідаю хіба калі малы глядзіць "Карусель". Калі хочацца на нешта пераключыцца ад працы - гляджу кіно наўпрост у інтэрнэце. І неяк не пачуваюся моцна адсталаю ад жыцця :)
У нас ідзе каля 20 каналаў, але акрамя "Што?Дзе?Калі?" і Еўраньюс я цягам апошняга году нават не памятаю, каб нешта хацела паглядзець.
Сёння ўдакладняла для малога праграму "Каруселі" і ўсвядоміла, што няшмат я губляю без ТБ. :)
Праграмы некаторых каналаў можна чытаць як антырэкламу:

18:25 Discovery Channel спас мне жизнь.

19:20 Дикий Криминал: Тибетская антилопа.

20:10 Охотник за американскими автомобилями. Серия 2.

21:05 Охота за самурайскими субмаринами.

22:00 Дикий Криминал: Тибетская антилопа.

22:55 Почему? Вопросы мироздания: внутри авиакатастрофы.

Наогул некалі лічыла Discovery цікавым каналам і нават глядзела перыядычна. Зараз нават жадання ўключаць не ўзнікае. Цікава, гэта нейкая глабальная тэндэнцыя - дамінаванне катастрафічнасці і рознага роду крымінальнасці (рэальнай і ўяўнай) па ТБ, ці нешта часовае й лакальнае?
Мне гэта нагадала серыю са "Смяшарыкаў" пад назвай, здаецца, "Апошняя вясёлка ў жыцці" :)