October 22nd, 2013

звычайная

Новая кніга: Яўхім Кіпель "Эпізоды"

Толькі што атрымала ад выдавецтва надрукаваныя асобнікі другога, ужо беларускага выдання ўспамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды".

Кіпель, Яўхім. Эпізоды / Навук. рэд. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч; прадм. З. Саўка, І. Урбановіч-Саўка, В. Кіпель; камент. Ц. Чарнякевіч, Н. Гардзіенка, А. Гардзіенка. Мінск: Лімарыус, 2013. - 388 с.: іл. - (Беларуская мемуарная бібліятэка).

Успаміны Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцьця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: У. Жылку, З. Жылуновіча, Я. Купалу, Я. Коласа і іншых.
Гэтае другое выданне ўспамінаў (першае ў Беларусі), дапоўненае каментарамі і новымі ілюстрацыямі, будзе цікавае шырокаму колу аматараў беларускай гісторыі ХХ ст.

Віншую ўсіх, хто меў дачыненне да гэтае кнігі і хто чакаў яе выхаду!