November 27th, 2013

звычайная

Слуцкі збройны чын

На дзіва, сярод паштовак знайшла толькі адну, звязаную са Слуцкім паўстаннем. Відаць, не тое гэта было свята, каб віншаваць адно аднаго паштоўкамі.
SluckiCzyn

Але святкавалі яго на эміграцыі штогод абавязкова, незалежна ад прыхільнасці да БЦР ці Рады БНР.
Як прыклад, паведамленне пра такое святкаванне ў далёкім Мельбурне ў 1959 г.
звычайная

Новая кніга. Рада БНР 1947-1970: Падзеі. Дакументы. Асобы.

Нарэшце плён двухгадовай працы можна патрымаць у руках!

Гардзіенка, Наталля, Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. Мінск: Кнігазбор, 2013. — 648 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 22). — (Наклад 300 ас.).
SAM_9658

Спэцыяльныя кнігі, прысьвечаныя Радзе БНР, зьяўляюцца нячаста. За апошнія дваццаць гадоў можна згадаць хіба “Архівы БНР” Сяргея Шупы ды працу Дароты Міхалюк, прысьвечаную даваеннаму пэрыяду дзейнасьці Рады. Нядаўна ж ў Менску пабачыла сьвет выданьне, асноўны акцэнт у якім ўпершыню зроблены на пасьляваеннай гісторыі Рады БНР.

Выхад кнігі “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы” зьвязаны зь сёлетнім 110-годзьдзем зь дня нараджэньня першага паваеннага Прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка. Менавіта ягонай дзейнасьці на чале беларускага палітычнага прадстаўніцтва на Захадзе й прысьвечанае выданьне.

“Рада БНР (1947—1970)” складаецца зь сямі раздзелаў. У першым зьмешчаны нарыс дзейнасьці Рады часоў Міколы Абрамчыка: аднаўленьня, разбудовы структуры ў Нямеччыне, пераезду ў ЗША, асноўных кірункаў працы як унутры беларускіх грамадаў, гэтак і навонкі. Важныя сюжэты тут зьвязаныя з актыўнасьцю Рады й яе Прэзыдэнта ў міжнародным антыкамуністычным Руху, заснаваньні беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне / Свабода” ды беларускага аддзелу ў Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене.
Collapse )
http://zbsb.org/node/8640