December 18th, 2013

звычайная

Практыкаарыентаваная навука

Прачытала навіну пра змяненне правілаў прыёму ў аспірантуру : http://nn.by/?c=ar&i=119576 Асабліва зацікавіла вось гэта:

Уводзіцца неабходнасць узгаднення тэм дысертацыйных даследаванняў «з арганізацыямі, якія рэальна зацікаўленыя ў практычным прымяненні атрыманых навуковых вынікаў».

Гэтыя арганізацыі будуць аказваць матэрыяльную і арганізацыйную падтрымку спашукальнікам падчас падрыхтоўкі дысертацый.


І паспрабавала ўявіць, якая б арганізацыя магла быць зацікаўленая ў "практычным прымяненні" вынікаў маёй кандыдацкай дысэртацыі "Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.", якую я абараніла 10 гадоў таму.
звычайная

Студэнт

Калі прачытала зранку навіну : Мінскі студэнт застрэліўся ў ціры http://nn.by/?c=ar&i=119586 не ведала, што гэта студэнт нашага інстытуту. Што праўда, я ў яго яшчэ нічога не выкладала, ён мусіў прыйсьці да мяне ў наступным навучальным годзе...