April 9th, 2014

звычайная

Перадача БІНіМаўскіх калекцый у БДАМЛіМ

Сёння адбылася імпрэза з нагоды перадачы  БІНіМаўскіх калекцыяў, якія апошнія гады перахоўваліся ў мяне, у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Атрымалася добра. Прыйшлі не толькі супрацоўнікі архіву, але і некаторыя іншыя цікаўныя.

Дырэктарка БДАМЛіМу расказала пра першыя спатканні з Вітаўтам Кіпелем, пра тое, як ён пачаў перадаваць дакументы ў архіў, і пра тое, якія яшчэ эміграцыйныя фонды сёння захоўваюцца ў архіве.
bc1a06a5b115db6b9798ff68e921f9cb_w800_h533_q95

Я расказала пра калекцыі і як яны збіраліся. Выступіў кіраўнік Дэпартамента па архівах і справаводстве Уладзімір Адамушка, архівазнаўца Міхась Шумейка, госць з Масквы Віктар Чайчыц.

У звязку з перадачай архіваў вельмі дарэчы была прэзентацыя новага нумару "Запісаў БІНіМ", першыя асобнікі якога за некалькі гадзінаў да мерапрыемства былі прывезеныя з друкарні. У Запісах якраз апісаныя значнай часткай тыя калекцыі, што перадаваліся ў БДАМЛіМ.
8d026029c6c3f5fc0c7c0a729c34e660_w800_h530_q95

Вельмі ўдзячная аўтарам сёлетніх Запісаў, што прыйшлі на імпрэзу. Выступалі і Сяргей Харэўскі, і Валер Герасімаў, і Мікола Трус.

Але яшчэ больш удзячная vidymus - галоўнаму натхняльніку і працаўніку ўсіх нашых выдавецкіх праектаў.

І дзякуй супрацоўнікам "Нашай Нівы" за рэпартаж з мерапремства http://nn.by/?c=ar&i=126344
Рэдкі выпадак, калі мне спадабаўся ўласны здымак :)
Collapse )