August 3rd, 2014

звычайная

Лужкі - мястэчка Васіля Стомы

Учора ладзілі прэзентацыю кнігі Васіля Стомы "Маё мястэчка" ў ягоных родных Лужках (Шаркаўшчынскі раён). Пра саму прэзентацыю асобны тэкст напісаны і чакае публікацыі ў сеціве, але тут хачу пра іншае.
Пасля імпрэзы мы зрабілі невялікую вандроўку па месцах, што апісаныя ў кнізе. Невялікі фотарэпартаж пра яе тут і прапаную.

Рэшткі сінагогі. Між іншага, з Лужак паходзіць стваральнік іўрыту Бен Егуда.
SAM_2741
SAM_2736
Collapse )
Сёлета Лужкам споўнілася 500 гадоў. Да вайны гэта было мястэчка, сёння вёска, але з багатай гісторыяй.
На прэзентацыі былі прапановы, ушанаваць і памяць Васіля Стомы, які сваімі ўспамінамі стварыў сапраўдны помнік міжваенным Лужкам.
звычайная

Музей у Германавічах

Пасля прэзентацыі ў Лужках мы заехалі ў суседнія Германавічы ў госці да Ады Райчонак. Апошняя з'яўляецца кіраўніцай Навукова-асветнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча і прыватнага літаратурна-мастацкага музею імя Міхася Райчонка.

Цэнтр быў заснаваны ў 1995 г. тады ж сталі ладзіцца пленэры з удзелам вядомых беларускіх мастакоў, розныя імпрэзы, канферэнцыі. У музеі, які месціцца сёння ў прыватным будынку Ады Райчонак, захоўваюцца дзясяткі карцін, скульптуры, кнігі. У тым лікі і карціны самога Язэпа Драздовіча.
SAM_2806
Collapse )
Трываласці, апантанасці і энергіі спадарыні Ады можна толькі пазайздросціць.
Між іншага, менавіта яна была арганізатаркай нашай прэзентацыі ў Лужках. За што ёй асаблівы дзякуй.