August 4th, 2014

звычайная

“Маё мястэчка” Васіля Стомы — на радзіме

2 жніўня 2014 г. у вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёну, колішнім мястэчку, што сёлета святкуе 500-годдзе, адбылася прэзентацыя кнігі зямляка Васіля Стомы.

SAM_2715

Народжаны ў 1911 г. у Лужках аўтар у 1949 г. апынуўся ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе і напісаў свае маляўнічыя, поўныя гумару ўспаміны пра роднае мястэчка. “Маё мястэчка” ў 1980-х гг. друкавалася на старонках эміграцыйнага часопіса “Беларускі сьвет”, у 1998 г. — у метрапольным “Полымі” і толькі сёлета выйшла ў якасці кніжнага выдання.
Цікавасць да кнігі вялікая, асабліва на радзіме Васіля Стомы, дзе яшчэ можна знайсці сведкаў тых падзеяў, пра якія расказвае аўтар. З Лужак паходзіць стваральнік іўрыту Бен Егуда, тут служыў у касцёле ксёндз Язэп Германовіч, тут працаваў вядомы доктар Шыран…
На прэзентацыю у мясцовым Доме культуры сабралося каля 40 чалавек як з саміх Лужак, гэтак і з раёну.
Больш падрабязна пра імпрэзу глядзі тут:
http://zbsb.org/node/9181