August 7th, 2014

звычайная

R.I.P. Юрка Станкевіч

СТАНКЕВІЧ Юрка (18.03.1928, Вільня — 07.08.2014, Прага, Чэхія), грамадзкі дзеяч, сын Янкі й Марыі Станкевічаў, брат Вячкі Станкевіча. Пасьля Другой сусьветнай вайны вучыўся Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. У 1949 г. выехаў у ЗША. Паводле адукацыі інжынэр-электрык. Быў актывістам шэрагу беларускіх моладзевых арганізацый, сябрам рэдкалегіі часопісу “Беларуская моладзь”. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Аўтар падручніка “Кароткі агляд гісторыі Беларусі” (вытрымаў некалькі перавыданняў), выдавец беларускіх кніг і пэрыёдыкаў, у тым ліку часопісу Belarusian Revіew. Ад 1999 г. жыў у Празе (Чэхія).

StankieviczJurka

Пазнаёмілася з ім у 2000 г. у часе маёй першай паездкі ў Прагу. Ён падараваў мне Слоўнік Янкі Станкевіча, і прапанаваў дасылаць Belarusian Review. Часопіс прыходзіць дасёння.