November 1st, 2014

звычайная

R.I.P. Міхась Белямук

31 кастычніка 2014 г.  у Кліўлендзе памёр Міхась Белямук.
bielemuk1

БЕЛЯМУК Міхась (15.03.1924, в. Голя Берасьцейскага пав. Палескага ваяв. (сёння Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.)  -- 31.10.2014, Кліўленд, ЗША), грамадскі дзеяч, выдавец, гісторык.  У часе нямецкай акупацыі служыў у Беластоцкім батальёнесамааховы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Здаўся саюзнікам у Нарвегіі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах DP у амерыканскай зоне Нямеччыны. У 1949 г. выехаў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўнівесітэту ў Каламбусе (Агаё). Быў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. Ад 1954 быў старшынём Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе. У 1958 г. выйшаў з БАЗА. Ад 1991 г. — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса “Полацак”. Аўтар шэрагу публікацыяў, у тым ліку на гістарычныя тэмы. Ад 1993 г. — ганаровы сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.