December 9th, 2014

звычайная

Новая кніга: Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1970-1982): Падзеі і дакументы"

Нарэшце выйшла!
Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы. Мінск: Кнігазбор, 2014. — 309 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 23)

Vokladka1

Vokladka2

Кніга “Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы” (23-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903—1988). Яна з’яўляецца храналагічным і зместавым працягам папярэднаяга выдання “Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы” (Мінск, 2013). У кнізе прадстаўленыя пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970-х — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя напрамкі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.