April 6th, 2015

звычайная

Панэль "Беларускае замежжа ў гісторыі і сучаснасці" на будучым Кангрэсе ў Коўна

Запрашаю ўсіх жадаючых падаваць заяўкі на ўдзел ў тэматычнай панэлі "Беларускае замежжа ў гісторыі і сучаснасці"

Беларускае замежжа адлюстроўвае наяўнасць “падзеленай нацыі”, феномен якой на сёння яшчэ не асэнсаваны айчыннымі інтэлектуаламі. Існаванне каля чвэрці суродзічаў па-за метраполіяй з’яўляецца вынікам як рознага кшталту эміграцый (эканамічных, палітычных), гэтак і геапалітычных працэсаў, праз якія змяняліся беларускія межы. Пры тым, актыўная эміграцыя працягваецца і да сёння, а сістэматычнага вывучэння феномену беларускага замежжа, фактычна, няма. Раскіданая па розных краінах і кантынентах культурна-гістарычная спадчына замежных суайчыннікаў вельмі павольна ўключаецца ў гістарычны дыскурс Беларусі. З аднаго боку, мэтай гэтай секцыі з’яўляецца стварэнне пляцоўкі для даследчыкаў з розных краінаў, каб дзяліцца ўласнымі напрацоўкамі ў вывучэнні асобных аспектаў гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа. З іншага боку, супольная праца дазволіць удзельнікам абмеркаваць канкрэтныя магчымасці і шляхі ўключэння гісторыка-культурнай спадчыны беларускага замежжа ў інтэлектуальную прастору метраполіі.
http://icbs.palityka.org/kangres-2015-spis-temau/

http://icbs.palityka.org/news-by/zbor-zajavak-v-kanhres-2015/