Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 12 жніўня. Данілюк, Ружанцоў, Мікуліч, Іназемцаў

З сённешнім днём звязаныя біяграфіі чатырох у той ці іншай ступені вядомых асобаў беларускай эміграцыі: Хведара Данілюка, Аляксандра Ружанцова, Пётры Мікуліча ды Аляксандра (Мікалая)Іназемцава.

ХВЕДАР ДАНІЛЮК (12.08.1887, в. Сурынка Слонімскага пав. — 29.07.1960, Нью-Ёрк), рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919–1920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г. У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, выконваў абавязкі ад'ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС. У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

DaniliukChvedar
Нядаўна пабачылі свет успаміны ягонага сына Барыса Данілюка, дзе багата ёсць і пра бацьку. Гл.: http://hardzin.livejournal.com/16862.html

АЛЯКСАНДР РУЖАНЦОЎ (12.08.1893, Вязьма (сёння Расія) — 23.07.1966, Дэнвіл, ЗША), вайсковы дзеяч, літаратар, бібліёграф. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у рангу камандзіра палка перайшоў у 1919 г. на бок Літоўскай рэспублікі. У 1920 г. узначаліў Беларускі асобны батальён. Ад 1921 г. жыў у Коўне. Заснавальнік і віцэ-старшыня Таварыства бібліятэкараў Літвы, загадчык спраў Інстытута бібліяграфіі. У часе нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Пэўны час жыў у лагерах DP у Нямеччыне. У 1949 г. выехаў у ЗША.

RuzhaniecAnkieta
Здымка ягонага не маю, таму даю тут ягоную Бінімаўскую анкету.

ПЁТРА МІКУЛІЧ(12.08.1922 — 23.08.1981). Нарадзіўся ў в. Бараўцы (цяпер Вялейскі раён) у сялянскай сям’і. Па сканчэньні шасьцігадовай пачатковай школы вучыўся на вячэрніх курсах для дарослых, дзе асабліва зацікавіўся музыкай і сьпевамі. Прыканцы Другой Сусьветнай вайны апынуўся ў Інгальштаце (Нямеччына), адкуль у 1948 г. эміграваў у Аўстралію. Адзін з ініцыятараў заснаваньня Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў, сакратар падсектару Рады БНР у Мэльбурне, скарбнік каапэратыву Беларускага Дому, скарбнік БЦК у Вікторыі. Доўгі час быў рэгентам царкоўнага хору парафіі БАПЦ у Мэльбурне, а таксама арганізаваў і да апошніх дзён жыцьця кіраваў беларускім мяшаным хорам. Пахаваны на могілках Фоўкнэр у Мэльбурне.

mikulicz

ChorMikulicz11
Мяшаны хор пад кіраўніцтвам Пётры Мікуліча. Мельбурн, 1978 г.

МІКАЛАЙ ІНАЗЕМЦАЎ (мітрапаліт Аляксандар, 12.08.1889, Табольск, сёньня Цюменская вобл., Расея — 09.02.1948). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1914). З 1922 г. — япіскап Люблінскі, з канца 1922 г. — Пінскі й Палескі (з 1927 г. — арцыбіскуп). Падтрымліваў набыцьцё аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквой. У 1942—1944 г. — мітрапаліт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. З красавіка 1944 г. — мітрапаліт (Палескі) Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Не падтрымаў рашэньня беларускіх япіскапаў аб пераходзе пад амафор Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы (1946). Беларускімі палітыкамі, найперш групоўкай Міколы Абрамчыка, разглядаўся ў якасьці кандыдатуры на кіраўніка БАПЦ. Загінуў у Мюнхене пры нявысьветленых абставінах.

Inazemcau
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments