?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

З сённешнім днём звязаныя біяграфіі чатырох у той ці іншай ступені вядомых асобаў беларускай эміграцыі: Хведара Данілюка, Аляксандра Ружанцова, Пётры Мікуліча ды Аляксандра (Мікалая)Іназемцава.

ХВЕДАР ДАНІЛЮК (12.08.1887, в. Сурынка Слонімскага пав. — 29.07.1960, Нью-Ёрк), рэлігійны і грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, бацька Барыса Данілюка. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919–1920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстанні 1920 г. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1921 г. У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, выконваў абавязкі ад'ютанта камандзіра 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС. У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

DaniliukChvedar
Нядаўна пабачылі свет успаміны ягонага сына Барыса Данілюка, дзе багата ёсць і пра бацьку. Гл.: http://hardzin.livejournal.com/16862.html

АЛЯКСАНДР РУЖАНЦОЎ (12.08.1893, Вязьма (сёння Расія) — 23.07.1966, Дэнвіл, ЗША), вайсковы дзеяч, літаратар, бібліёграф. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, у рангу камандзіра палка перайшоў у 1919 г. на бок Літоўскай рэспублікі. У 1920 г. узначаліў Беларускі асобны батальён. Ад 1921 г. жыў у Коўне. Заснавальнік і віцэ-старшыня Таварыства бібліятэкараў Літвы, загадчык спраў Інстытута бібліяграфіі. У часе нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Пэўны час жыў у лагерах DP у Нямеччыне. У 1949 г. выехаў у ЗША.

RuzhaniecAnkieta
Здымка ягонага не маю, таму даю тут ягоную Бінімаўскую анкету.

ПЁТРА МІКУЛІЧ(12.08.1922 — 23.08.1981). Нарадзіўся ў в. Бараўцы (цяпер Вялейскі раён) у сялянскай сям’і. Па сканчэньні шасьцігадовай пачатковай школы вучыўся на вячэрніх курсах для дарослых, дзе асабліва зацікавіўся музыкай і сьпевамі. Прыканцы Другой Сусьветнай вайны апынуўся ў Інгальштаце (Нямеччына), адкуль у 1948 г. эміграваў у Аўстралію. Адзін з ініцыятараў заснаваньня Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў, сакратар падсектару Рады БНР у Мэльбурне, скарбнік каапэратыву Беларускага Дому, скарбнік БЦК у Вікторыі. Доўгі час быў рэгентам царкоўнага хору парафіі БАПЦ у Мэльбурне, а таксама арганізаваў і да апошніх дзён жыцьця кіраваў беларускім мяшаным хорам. Пахаваны на могілках Фоўкнэр у Мэльбурне.

mikulicz

ChorMikulicz11
Мяшаны хор пад кіраўніцтвам Пётры Мікуліча. Мельбурн, 1978 г.

МІКАЛАЙ ІНАЗЕМЦАЎ (мітрапаліт Аляксандар, 12.08.1889, Табольск, сёньня Цюменская вобл., Расея — 09.02.1948). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1914). З 1922 г. — япіскап Люблінскі, з канца 1922 г. — Пінскі й Палескі (з 1927 г. — арцыбіскуп). Падтрымліваў набыцьцё аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквой. У 1942—1944 г. — мітрапаліт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. З красавіка 1944 г. — мітрапаліт (Палескі) Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Не падтрымаў рашэньня беларускіх япіскапаў аб пераходзе пад амафор Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы (1946). Беларускімі палітыкамі, найперш групоўкай Міколы Абрамчыка, разглядаўся ў якасьці кандыдатуры на кіраўніка БАПЦ. Загінуў у Мюнхене пры нявысьветленых абставінах.

Inazemcau

Comments

hardzin
Aug. 14th, 2012 06:53 am (UTC)
Пераправерыла зноў, у апошнім варыянце, які быў у апошняй кнізе Юрэвіча, было проста напісана, што ад 1921 г. ён жыў у Коўна. Значыць гэта варыянт стары. А паходжанне ягонае абсалютна зразумелае. Паколькі адмыслова біяграфіяй Ружанцова я не займалася, значыць узяла з нейкага іншага выдання. Пра ягонае консульства напісана, напрыклад, у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Т. 6. Ч. 1. А таксама ў Вікіпэдыі. Так што падставаў для памылак больш, як дастаткова. Мяне толькі радуе, што у апошнім кніжным варыянце я як раз прыбрала гэта, прачытаўшы Ваш тэкст.

Profile

звычайная
hardzin
Наталля

Latest Month

December 2017
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Tags

Page Summary

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars