Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 15 жніўня, Часлаў Будзька, Арсень Монід

ЧАСЛАЎ БУДЗЬКА (29.06.1913, Вільня – 15.08.1985, Чыкага, ЗША), грамадскі дзеяч, гісторык, педагог, сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, а ў 1938 г. – аддзяленне гісторыі гуманістычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Браў удзел у нацыянальным грамадскім руху, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза. За актыўную грамадскую дзейнасць пазбаўлены права працаваць па спецыяльнасці. Уладкаваўся ў кааператыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэнні вайны жыў у лагеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў Беларускай гімназіі. У 1948 г. як DP прыбыў на працу ў Вялікабрытанію, быў сябрам ЗБВБ. У 1951 г. выехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзела БАЗА. Займаўся грамадска-асветніцкай працай, гістарычнымі даследаваннямі, праектаваннем вышыванак і дываноў.

BSS
Сябры Беларускага студэнцкага саюзу

АРСЕНЬ МОНІД (15.08.1925, в. Хатуцічы Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 28.07.2005), грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладзечанскую адміністрацыйна-гандёлвую школу (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Францыі, дзе браў удзел ў працы Аб’еднаньня беларускіх работнікаў, быў рэфэрэнтам Галоўнай Управы Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі. Удзельнік Зьезду Беларускай Эміграцыі ў Парыжы прыхільнікаў Міколы Абрамчыка (26-28 лістапада 1948). Сябра Рады БНР. У сярэдзіне 1950-х пераехаў у Канаду. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады. Скарбнікам мясцовага сэктару Рады БНР.

29 04 1947 pry S Suklpice Paryzh
На здымку беларуская грамада ў Парыжы ў красавіку 1947 г.
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments