?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

АЛЕГ ШНЭК (07.02.1930, Ленінград — 16.08.2005, Мэльбурн), грамадзкі дзеяч. Сын вайскоўца Сьцяпана Шнэка і брат грамадзкага дзеяча, пісьменьніка Ўладзімера Шнэка (Случанскага). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне жыў у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў дзейсны ўдзел у скаўтынгу. У 1950 г. разам з бацькамі пераехаў у Аўстралію. Быў чальцом скаўцкага зьвязу “Усяслаў Чарадзей”, удзельнічаў у арганізацыі футбольнай, валейбольнай дружыны, быў сакратаром спартовага клюбу “Зубр”. Актыўны сябра розных беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Мэльбурну, сярод іх старшыня Беларускага вызвольнага фронту (1993—2005), старшыня Беларускага Цэнтральнага Камітэту (2003—2005). Быў сябрам парафіі Трох віленскіх пакутнікаў у Мэльбурне. Шматгадовы ўдзельнік Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Удзельнік Першага зьезду беларусаў сьвету ў Менску (1993).
ASznek

Адзін з аўстралійскіх беларусаў, з кім у мяне захаваліся шчыльныя кантакты пасля паездкі ў Аўстралію. Мы ліставаліся, ён дасылаў здымкі, успаміны. Алег Шнэк вельмі сачыў за сабою, выглядаў надзвычай добра і маладзей за свае гады. Тым больш нечаканай была вестка пра ягоную смерць.

ASznek2



Калі была на беларускім могільніку ў Мэльбурне, упершыню ўбачыла магілы, пастаўленыя загадзя сабе яшчэ жывымі беларусамі. У Алега Шнэка была прадугледжаная супольная магіла з бацькам…

Aus_Sznek

АЛЕСЬ ГАТКОВІЧ (16.08.1925 – 29.09.2007), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся на Маладзечаншчыне. У часе Другой сусьветнай вайны вучыўся ў Гандлёва-адміністрацыйнай школе ў Маладзечна. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У беларускім лягеры DP у Ватэнштэце браў удзел у арганізацыі літаратурна-мастацкіх вечароў. У Вялікабрытаніію прыехаў як DP. Жыў у Лідсе. Уваходзіў у склад першай управы ХАБР. У 1949 г. быў адным з ініцыятараў стварэньня Акруговага цэнтру ХАБР у Ёркшыры. Быў ініцыятарам заснаваньня беларускага скаўтынгу ў Вялікабрытаніі і адным з аўтараў і выдаўцоў часопіса “Да мэты” (1948–1949). Пазьней сябра БВФ, намесьнік начальніка Краёвага штабу БВФ на Вялікабрытанію.

УЛАДЗІМЕР БРЫЛЕЎСКІ (16.08.1917, в. Лоск Валожынскага пав. Віленскай губ., сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 01.11.2002, Галівуд (Фларыда), ЗША), грамадзкі дзеяч, журналіст. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага павету. Улетку 1943 г. арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вялейскай турме, затым адпраўлены ў канцлягер, аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлегальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопісу “Новы шлях”. З канца 1944 г. — у Нямеччыне. Арганізаваў беларускую школу ў Гановэры. З канца 1940-х — у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у нацыянальным руху, супрацоўнічаў з польскім чаопісам “Культура” (Парыж, галоўны рэдактар Ежы Гедройц). Надрукаваў у газэце “Беларус” і часопісе “Беларуская думка” ўспаміны пра дзеячоў беларускага нацыянальнага руху — Вацлава Іваноўскага, Радаслава Астроўскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Хведара Ільляшэвіча, Канстанціна Езавітава.

АЛЕСЬ МАРОЗ (старэйшы) (16.08.1918—8.11.1989), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Кацяўшчына на Валожыншчыне. У 1949 г. прыехаў у Аўстралію. Ад 1954 г. Сябра аддзела Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў у Пэрце. Пазьней займаў розныя пасады (у тым ліку й старшыні) у Беларускім Аб’еднаньні ў Заходняй Аўстраліі. Адзін зь ініцыятараў і галоўны будаўнік Беларускага Народнага Дому ў Пэрце. Ад 1984 г. сябра Рады БНР. Доўгачасовы прадстаўнік беларускай прэсы ў Заходняй Аўстраліі.

Profile

звычайная
hardzin
Наталля

Latest Month

December 2017
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars