Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

St. Pancras & Isligton Cemetery, London. Беларускія магілы і не толькі

Гэтыя могілкі - найвялікшыя ў Вялікабрытаніі па колькасці пахаванняў і трэція паводле плошчы ў Лондане. Яны былі заснаваныя ў паўночным Лондане ў 1854 г. і доўгі час існавалі як двое самастойных могілак. Сёння гэта агульная вялікая тэрыторыя з колькасцю пахаванняў каля мільёну. Знайсці там магілу, калі не ведаеш дакладнага месца, даволі складана. Але ёсць архіў, дзе ў адмысловых кнігах зафіксаваныя ўсе пахаванні.
Гэтыя могілкі для нас цікавыя тым, што тут знаходзіцца шэраг кампактна размешчаных беларускіх магілаў, пра якія я й хачу ніжэй распавесці.

SAM_1950
Вось яны, тыя сем беларускіх магілаў побач.

SAM_1937
Першая магіла аб'яднала двух святароў і рэдактараў аднаго беларускага часопіса "Божым шляхам", што выдаваўся ў Парыжы, а потым ў Лондане: а. Льва Гарошку і а. Яўэпа Германовіча (Вінцука Адважнага).

SAM_1939
Другая магіла аб'яднала манаха Станіслава Даджанса і святара Тамаша Падзяву.

SAM_1941
У трэцяй магіле манах Станіслаў Баговіч ды святар Фелікс Журня.

SAM_1944
Чацьвертая магіла належыць біскупу Чаславу Сіповічу, пра якога напісаная адмысловая кніга. Гэта ён быў заснавальнікам беларускага рэлігійна-грамадскага цэнтру ў Паўночным Лондане, і дзякуючы яму быў набыты пляц зямлі пад магілы беларускіх святароў на могільніку Святога Панкрата.

SAM_1947
Побач з магілай біскупа Сіповіча стаіць сціплы крыж - апошняе па часе пахаванне - магіла а. Кастуся Маскаліка. У мінулы мой прыезд (два гады таму) я як раз трапіла на ягонае пахаванне.

SAM_1946
Далей магіла яшчэ аднаго лонданскага беларуса Дамініка Аніські. Яна не такая дагледжаная, як магілы святароў, бо тыя пару гадоў таму адмыслова былі пачышчаныя коштам ордэну марыянаў, да якога святары належалі.

SAM_1949
Апошняя ў шэрагу беларускіх магілаў аб'яднага шматгадовага старшыню Янку Міхалюка і ягоную цешчу Барбару Манцінкевіч.

SAM_1953
Яшчэ адзін позірк на святарскія магілы.

Трэба заўважыць, што колькі беларускіх магілаў ёсць і ў іншых месцах могілак.
IMG_2910
IMG_2893
IMG_2898
IMG_2904


Аднак на могілках Святога Панкрата багата і іншых не-беларускіх магілаў, цікавых проста сваімі надмагіллямі.

SAM_1931
Пра гэтага чытача я ўжо пісала. Вельмі ж ён спадабаўся.

SAM_1964
А ёсць яшчэ і гэткая жанчына...

SAM_1958
А тут пахаваны заўзятар футбольнай каманды Ліверпуль.

SAM_1957
Ёсць і гэткая магіла...

SAM_1966
і вось гэткая...

SAM_1965
Ёсць вось такі маўзалей.

SAM_1977
і гэткі сямейны склеп...

І шмат іншых цікавых надмагілляў...
SAM_1976
SAM_1967
SAM_1968
SAM_1970
SAM_1972
SAM_1973
SAM_1974
SAM_1975

Ладнымі шэрагамі ідуць заўсёды дагледжаныя магілы адмысловага ваеннага мемарыялу, які аб'яднаў жаўнераў Першай і Другой сусветных войнаў...
SAM_1981
SAM_1978
SAM_1980

Помач з дагледжанымі вайсковымі магіламі багата старых занядбаных...
SAM_1960
SAM_1959

Так атрымоўваецца, што я прыходжу на гэтыя могілкі кожны свой прыезд ў Лондан. І ведаю іх ці не лепей, як якія менскія могілкі.
Гэтым разам тут мяне спаткаў мясцовы жыхар, які пэўны час не адыходзіў ад маіх ног і суправаджаў у вандроўцы па могілках.
SAM_1930

Наогул жа, як і на ўсіх паркавых могільніках, тут багата вавёрак і розных птушак, чые даволі вясёлыя спевы вельмі ажыўляюць жалобную атмасферу месца.
Tags: могілкі, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments