Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 верасня. Эўлалія Яцкевіч

ЭЎЛАЛІЯ ЯЦКЕВІЧ (3.09.1923-?), грамадзкая дзяячка, жонка Даната Яцкевіча. Нарадзілася на Віленшчыне. У 1946 г. у Нямеччыне нарадзіла дачку, а ў 1949 г. выехала з сям’ёй у Аўстралію. Першыя гады жылі ў Брысбэне, дзе разам з мужам займалася актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, была старшынё Згуртаваньня Беларускіх Жанчын ў Аўстраліі, створанага пры Задзіночаньні Беларускіх Вэтэранаў. У 1956 г. разам зь сям’ёй перабралася ў Мэльбурн, дзе таксама актыўна ўключылася ў грамадзкую дзейнасьць. Была адной з арганізатараў і настаўніцай беларускай школы (і першай, і другой). Кіравала беларускім хорам пасьля сьмерці яго стваральніка Пятра Мікуліча. Была сяброўкай Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, і на працягу 1977—1980 гг. яго старшынёй. У 1976—1978 гг. ініцыятарка стварэньня й галоўная супрацоўніца беларускай рэдакцыі радыё ў Мэльбурне.
Вельмі актыўная была жанчына, шмат намагалася зрабіць, але, паводле сведчанняў сучаснікаў, часта была занадта вострая, эмацыйная. На жаль, не ўдалося з ёю спаткацца.


На здымку беларускія гімнасткі: Лідзія Горбік і Вольга Корбут з Эўляліяй Яцкевіч (пасярэдзіне). Мельбурн, 1981 г.
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments