Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 верасня. Сяргей Хмара

СЯРГЕЙ ХМАРА (сапраўднае Сіняк, на эміграцыі Марыян Зіняк, 25.05.1905, в. Казлоўшчына Слонімскага пав. (сёння Дзятлаўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 04.09.1992, Таронта, Канада), паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, выдавец. У час польскай акупацыі Заходняй Беларусі працаваў настаўнікам. Арыштоўваўся дэфензівай (1927, 1939). У часе нямецкай акупацыі працаваў у БНС у Слоніме. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Берліне заснаваў палітычную суполку пад назвай “Двупагоня”. У 1948 г. прыехаў у Канаду. Жыў у Таронта. Выдаваў газету “Беларускі голас”, часопіс “Баявая ўскалось”, таксама шэраг літаратурных і сатырычных выданняў. Стваральнік Канадскага клубу этнічных журналістаў і пісьменнікаў. Аўтар кніг: “Аб багох крывіцкіх сказы” (1946, 1948, 1986), “Сказы Бацькаўшчыны” (1949), “Мы” (1949).


Здымак-паштоўка канца 1940-х гг.

Гэты дзеяч шмат у чым унікальны.Ён выступаў "супраць усіх", таму здолеў аб'яднаць варагуючыя беларускія групы ў агульнай нелюбові да сябе. Яго не любілі, яле ягоныя выданні можна знайсці бадай ва ўсіх асяродках беларусаў на Захадзе ад Аўстраліі да ЗША. Сяргей Хмара быў надзвычай працаздольны і актыўны. Ён фактычна аднаасобна цягам амаль 40 гадоў выдаваў свой "Беларускі голас" з зайздроснай перыядычнасцю, знаходзячы і сілы і прыцягваючы сродкі на гэта.


Яго называлі авантурнікам, раскольнікам, пляткаром і кім заўгодна. А ён з вар'яцкай упартасцю працягваў сваю справу, стварыўшы канадыйскі клуб этнічных журналістаў і кантактуючы з уладнымі коламі ад імя беларусаў Канады (хоць беларусы Канады яго і не ўпаўнаважвалі).


Сяргей Хмара (справа) з прэмьер-міністрам Канады Лестэрам Пірсанам.

Ягоны архіў быў для мяне бадай самым цікавым зборам, пакуль я ў рэшце рэшт да яго не дабралася. У выніку, з усяго, што я перагледзела з беларускіх фондаў у Канадзе ён аказаўся найменш цікавым. Між іншага, апісанне гэтага збору ёсць на сайце нацыянальнага архіву Канады.
Затое была цікавая гутарка з дачкой Хмары Магдаленай. Інтэрв'ю з якой можна пачытаць тут: http://www.novychas.org/culture/%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0-%E2%80%94-%D0%B4%D0%B0%D1%87%D0%BA%D0%B0-%D1%85%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%8B
ом ніжэй


Канадыйскі дакумент Хмары


Магіла Сяргейя Хмары на York cemetеry у Таронта
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments