Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 5 верасня. Беларускі крыж у Мідландзе, Канада

25 гадоў таму ў Святыні пакутнікаў у канадыйскім Мідландзе (Антарыё) адбылося урачыстае адкрыццё і высвячэнне Беларускага крыжа да 1000-годдзя хрысціянства.
Вось як ўзгадвала гэта Раіса Жук-Грышкевіч:

" На трэці дзень 18-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, 5-га верасьня 1988 году, удзельнікі яе: з Бацькаўшчыны, Аўстраліі, Эўропы, ЗІПА й Канады - зрабілі паломніцтва ў прошчу, што каля Мідлянд, блізу 200 км. напоўнач ад Таронта, каб быць удзельнікамі ўрачыстасьці высьвячэньня Крыжа - беларускага Манумэнту - пастаўленага беларусамі для адзначэньня 1000 гадоў хрысьціянства ў Беларусі на славу Богу й Бацькаўшчыне-Беларусі.

Перад сьв. літургіяй, адпраўленай айцом Аляксандрам Надсонам, Апостальскім Візытатарам для Беларусаў, айцец Джэймс Фаррэлл, Дырэктар прошчы, што завецца Martyrs' Shrine in Midland, прывітаў паломніцтва беларусаў, вітаў пабудову беларускага Манумэнту ў прошчы й ацаніў гэту гістарычную падзею як узмоцненую сувязь з Усявышнім у малітвах за зьдзейсьненьне нашых ідэалаў. А гэтак, як у паломніцтве бралі ўдзел й канадыйцы, прыяцелі беларусаў з Бэры, а. Надсон прамаўляў і паангельску, ды зазначыў, што багаслужба будзе ў беларускай мове, бо важна, каб наша малітва йшла да Бога ў нашай роднай мове. Толькі сьв. Эвангельле, апрача пабеларуску, прачытаў паангельску а. Фаррэлл, які быў у саслужэньні з айцом Надсонам. Апостала чытаў др. Вітаўт Рамук з Чыкага. Да багаслужбы пяялі ўсе пад кіраўніцтвам сп. Зьмітра Ціханюка, кіраўніка царкоўнага хору ў Гайнаўцы, гітарыстага ансамблю «Дубіноў», з удзелам такіх выдатных галасоў, як сп. Данчыка Андрусышына, др. Алы Орса-Романо, сп-ні Галіны Ганчарэнка, сп-ні Веры Заморскай, др. Язэпа Сажыча, спадарстваў Махначоў, Рамукоў ды іншых.
(...)
Пасьля Літургіі, якая дзеля неспрыяльнага надвор'я адбылася не, як плянавалася, перад Крыжам, а ў капліцы, паломнікі перайшлі да беларускага Крыжа. Ужо здалёк відаць было на ўзгорку паміж, бел-чырвона-белым беларускім і з кляновым лістком канадыйскім, сьцягамі, на фоне зеляні хвояў, кароны якіх зь ветрам, здалося, пяялі песьню хвалы, з манумэнтальнай дастойнасьцьцю ўзнімаўся ў неба бронзава-залацісты шасьціканцовы Еўфрасінеўскі Крыж.

Гонар адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі на каменнай падставе Крыжа, заслоненае бел-чырвона-белым сьцягам, айцец Надсон даручыў др. Раісе Жук-Грышкевіч. Адсланіўся на бронзавай табліцы напіс наступнага зьместу:

This Cross was erected by Byelorussians to commemorate the Millennium of Christianity in Byelorussia for the Glory of God with a prayer for the Freedom of Byelorussia.

Kryz hety pastauleny Bielarusami na adznacennie tysiacnych uhodkau Chryscijanstva u Bielarusi na slavu Bohu j Backauscynie - Bielarusi.

Mahutny Boza! Uladar susvietau,
vializnych soncau i sere malych,
nad Bielarusiaj cichoj i vietlaj
rassyp pramiennie Svaje chvaly.

Daj uradlivasc zytniovym nivam
ucynkam nasym pasli umalot.
Zrabi svabodnaj, zrabi sc aslivaj
krainu nasu j na s narod! "


Высвячэнне Крыжа 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі 5 верасня 1988 г. На здымку а. Аляксандр Надсан і Раіса Жук-Грышкевіч\

Ініцыятарымі ўсталявання сталі Вінцэнт і Расіса Жук-Грышкевічы, яны ж былі асноўнымі ахвярадаўцамі і распрацоўшчыкамі праекту. Каштавала ўсё больш за 6,5 тысячаў даляраў. Для Вінцэнта гэта была апошняя бадай справа ягонага жыцця, бо ён памёр хутка па адкрыцці помніка.


Ініцыятары усталявання Крыжа Вінцэнт і Раіса Жук Грышкевічы

Ад высвячэння амаль штогадова сталі ладзіцца адмысловыя пілігрымкі беларусаў Паўночнай Амерыкі да гэтага Крыжа. Праз колькі гадоў побач з'явіўся яшчэ і помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў.

Беларускія помнікі у Святыні пакутнікаў у Мідландзе

Такім чынам чвэрць стагоддзя таму на мапе свету з ініцыятывы беларусаў з'явілася яшчэ адно беларускае месца.
Больш падрабязна пра Крыж можна працытаць тут: http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=163#274
Tags: Канада, каляндар, месцы, падзеі, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments