Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 20 верасня. Наталля Арсеннева

НАТАЛЛЯ АРСЕННЕВА (20.09.1903, Баку, Азербайджан — 25.07.1997, Рочэстар, ЗША), паэтка, грамадская дзяячка. Нарадзілася ў рускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг., жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. У 1940—1941 гг. разам з сынамі Яраславам і Уладзімірам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстана. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуцца ў Беларусь. Працавала ў “Беларускай газеце” (1942—1944), перакладала лібрэта для Мінскага гарадскога тэатра. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку была ў Нямеччыне, дзе ўдзельнічала ў беларускім культурным жыцці ў лагерах DP, выкладала ў Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы. У 1950 г. пераехала ў ЗША. У 1952—1954 гг. рэдагавала газету “Беларус”, потым працавала ў нью-ёркскім офісе беларускай рэдакцыі радыё “Свабода”. Была сябрам Галоўнай управы БАЗА, Управы БІНІМа. У 1967 г. пасля смерці нявесткі, Наталлі Куліковіч-Кушаль, разам з мужам пераехала да сына Уладзіміра ў Рочэстар.

Цікавае ліставанне Наталлі Арсенневай з Янінай Каханоўскага з часоў рофэстарскага жыцця апублікавана ў кнізе ЛЯвона Юрэвіча "Шматгалосы эпісталярыум" (Мінск, 2012).


Наталля Арсеннева. Здымак Янкі Сурвілы.


Наталля Арсеннева і Франц Кушаль. 1960-я гг.
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments