Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 3 кастрычніка. Кастусь Варэнік, Пётра Зыбайла

КАСТУСЬ ВАРЭНІК (01.06.1917–03.10.2002), грамадзкі дзеяч. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам ЗБВБ. Ад 1949 г. і да часу набыцьця Беларускага дому ў яго хаце месьцілася канцылярыя мясцовага аддзелу ЗБВБ, а таксама Беларускі клюб. Пазьней быў актыўным удзельнікам стварэньня і сябрам Беларускага клюбу ў Беларускім доме ў Манчэстэры, рэгулярна даваў пазыкі на яго рамонт. Памёр і пахаваны ў Манчэстэры на Southern cemetery.



ПЁТРА ЗЫБАЙЛА (10.10.1911, в. Яблонка, сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл. – 03.10.1998), грамадзкі дзеяч. У 1950-я — актывіст БАЗА й прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1965 г. разам зь Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў БАА ў штаце Нью-Ёрк, а ў 1968 г. — адзін з ініцыятараў паўстаньня прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў ва ўправу БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments