?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ЛЯВОН РЫДЛЕЎСКІ (02.10.1903, в. Ульянавічы Магілёўскай губ. (сёння Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.) — 24.10.1953, Лондан, Вялікабрытанія), грамадскі дзеяч. Каля 1908 г. пераехаў з бацькамі ў Слуцк. Вучыўся ў Слуцкай беларускай гімназіі. У 1920 г. далучыўся да слуцкіх паўстанцаў. Пасля раззбраення паўстанцаў на польскай тэрыторыі, у 1921 г., жыў у Вільні, дзе вучыўся на настаўніцкіх курсах. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1923 г. пераехаў у Прагу. Скончыў Політэхнічны інстытут (1928) з дыпломам інжынера. У 1929 г. разам з М. Абрамчыкам выехаў у Францыю. У 1930 г. стаў адным з арганізатараў Хаўрусу беларусаў у Францыі. Падчас Другой сусветнай вайны быў у шэрагах французскага Супраціву. Па вайне вярнуўся ў Парыж, дзе актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, выданні “Беларускіх навінаў”, быў сакратаром Прэзідыуму Рады БНР. У сувязі з рэзкім пагаршэннем здароўя (рак) і цяжкім матэрыяльным становішчам пераехаў у Лондан пад апеку а. Часлава Сіповіча, дзе неўзабаве памёр. Пахаваны на Hampstead cemetery.


Лявон Рыдлеўскі
Ён быў цікавы чалавек. І цікавы таксама аказаўся лёс ягонай магілы.


У Лявона Рыдлеўскага не было на эміграцыі сваякоў. Таму Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі на ўласны кошт паставіла на магіле слуцкага паўстанца невялікі помнік.

Аднак могілкі, на якіх быў пахаваны Рыдлеўскі, былі далекавата ад беларускага цэнтру ў Лондане і доўгі час магіла не даглядалася. Калі мы шукалі яе ў 2007 г. высьветлілася, што помніка даўно няма.

Было пастаўлена пытанне аднаўлення помніка на магіле Лявона Рыдлеўскага. І ЗБВБ зноў паставіла яго. Так што ў гэтым годзе я змагла зрабіць здымак новага помніка на старой магіле Лявона Рыдлеўскага

Profile

звычайная
hardzin
Наталля

Latest Month

December 2017
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars