?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

АЛЕСЬ МАРГОВІЧ (псеўданім Алесь Галубіцкі, 05.07.1927, Глыбокае (сёння Віцебская вобл.) — 11.11.1967, Мюнхен, Нямеччына), журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец. У часе нямецкай акупацыі настаўнічаў. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, па сканчэнні Другой сусветнай вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Рэгенсбургу. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхельсдорфе заснаваў выдавецтва “Крыніца”, дзе выходзіў часопіс “Напагатове!” У 1948 г. разам з іншымі сябрамі “Дванаццаткі” прыбыў у Вялікабрытанію для працы ў вугальных капальнях. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, сакратаром Другога з’езду гэтай арганізацыі. У 1950 г. выехаў на навучанне ў Бельгію. Скончыў факультэт паліталогіі і сацыялогіі Лювенскага ўніверсітэта; працаваў у Інстытуце вывучэння СССР у Мюнхене. Рэдагаваў “Беларускі зборнік” і Belorussian Review, выдаваныя Інстытутам. Супрацоўнічаў з газетай “Бацькаўшчына” і беларускай рэдакцыяй радыё “Вызваленне”.


Алесь Марговіч

Помнік па Марговічы

Profile

звычайная
hardzin
Наталля

Latest Month

December 2017
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars