Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 18 лістапада. Царква Віленскіх пакутнікаў у Мельбурне

18 лістапада 1981 г. адбылося высвячэньне будынку царквы Сьв. Віленскіх пакутнікаў у Мэльбурне.

Парафія БАПЦ Трох Віленскіх Пакутнікаў (Антона, Яна й Яўстаха) у Мэльбурне была заснавана архімандрытам Мадэстам (Яцкевічам) у 1958 г. У 1963 г. зарэгістравана з новым настаяцелям а. Аляксандрам Кулакоўскім. Яна забясьпечвала штонядзельныя богаслужбы для беларусаў, выдавала рэлігійную літаратуру, апекавалася дзецьмі й хворымі. Ладзіла нацыянальныя сьвяткаваньні, а а. Аляксандар Кулакоўскі ад імя беларусаў удзельнічаў у экуменічных багаслужбах. У 1968 г. парафія набыла дзялянку пад беларускія могілкі ў Мэльбурне. У 1973 г. было створана Сястрыцтва парафіі, якое займалася арганізацыяй культурнага жыцьця парафіянаў, а таксама харытатыўнай дзейнасьцю. Пры парафіі існуе музычная група “Каліна”.
У 1981 г. парафія набыла ўласны будынак для царквы, у якім да сёньня вядуцца багаслужбы.


Царква Трох віленскіх пакутнікаў у Мельбурне

Шыльда царквы
Tags: каляндар, падзеі, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments