Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 27 лістапада. Кастусь Станкевіч

КАСТУСЬ СТАНКЕВІЧ (1925—27.11.1989), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў м. Турэц (сёньня Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі вывезены на працы ў Нямеччыну, адкуль у 1949 г. разам з жонкай Эміліяй эміграваў у Аўстралію. У Адэляйдзе вучыўся ў школе радыё- і тэлемэханікі, і атрымаўшы дыплём працаваў у фірме Філіпс, а потым арганізаваў уласны бізнэс. Адразу далучыўся да беларускай грамады, якая ў Адэляйдзе толькі арганізоўвалася. Актыўна дапамагаў у пабудове беларускай царквы і ад 1966 г. займаў розныя пасады ў парафіяльнай радзе, а у 1974—1988 гг — яе старшыня. Быў ініцыятарам пабудовы прыцаркоўнай залі, што ператварылася ў цэнтр беларускіх мерапрыемстваў. Добры мастак — стварыў партрэты Янкі Купалы й Якуба Коласа для беларускай залі. У 1984 г. (на працягу году) — старшыня Федэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі. Ад жніўня 1989 г. (апошнія месяцы жыцьця) выконваў абавязкі сакратара Беларускага Аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі.


Удзельнікі епархіяльнага з'езду БАПЦ у Адэлаідзе. 1959 г. Наколькі магу пазнаць людзей на здымку, у першым шэрагу злева направа: Уладзімір Акавіты, далей, магчыма, Мадэст Яцкевіч, сядзіць уладыка Сяргей, побач стаіць а. Міхась Шчурко, далей Мікола Скабей і Мікола Нікан. А вось тых, хто у другім шэрагу дакладна вызначыць не магу. Хіба што трэці, выглядае, як раз Кастусь Станкевіч.
UPD. Пагаджаюся, што за спіною уладыкі Сяргея, з вялікай доляй верагоднасці, стаіць Алесь Салавей.
Tags: асобы, каляндар, падзеі, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments