Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў падзеях. 28 лістапада. Святкаванне угодкаў Слуцкага збройнага чыну

Штогод ў эміграцыі на Захадзе пасля Другой сусветнай вайны беларусы абавязкова адзначалі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Адбывалася гэта па-рознаму, у залежнасці ад краіны і магчымасцей беларускай грамады. Ладзіліся багаслужбы, акадэміі...
Часам на такіх мерапрыемствах стваралася імправізаваная Магіла невядомага жаўнера, як гэта было, прыкладам, у Мельбурне ў 1954 г.


Асабліва ў 1950-х шмат увагі надавалі адмысловаму аздабленню залі. Як, прыкладам, у Брадфардзе.


А яшчэ з шанаваннем памяці ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну і ўсіх палеглых за свабоду Беларусі на Захадзе ўсталёўваліся адмысловыя помнікі.

Першы такі помнік змагарам за Бацькаўшчыну з'явіўся каля возера Лютэнзэе (Нямеччына)у 1948 г. Надпіс на ім быў: "Змагаром за волю Беларусі ў 28-ю гадавіну Слуцкага Паўстаньня"
Так ён выглядаў тады:



А так праз гады...


У 1974 г. недалёка ад беларускай царквы Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (ЗША) з'явіўся новы помнік з надпісам "Слава змагарам за вольную Беларусь".


У наступным 1975 г. у недалёкім Іст-Брансвіку з'явіўся яшчэ адзін беларускі помнік з надпісам "Тым, што змагаліся, каб жыла Беларусь".


Далей у 1976 г. на іншым кантыненце, у Аўстраліі, на беларускай дзялянцы могілак Фоўкнэр у Мельбурне з'явіўся памятны крыж "На вечны ўспамін спачылых усіх ведамых і няведамых Беларусаў".


І апошняе... у 1980-х гг з уласнай ініцыятывы і на ўласныя сродкі беларускі дзеяч Юры Попка паставіў помнік з "Пагоняй" і надпісам «Прысьвечана загінуўшым у 1939—1945 г. беларусам» на могілках у Сэнт-Ільгене г. Лаймен (Нямеччына)


Святкаванне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну на эміграцыі захоўваецца і да сёння. І помнікі нагадваюць суайчыннікам на чужыне ды іншаземцам пра беларускіх змагароў...
Tags: каляндар, падзеі, помнікі, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments