Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 11 снежня. Фелікс Журня

ФЭЛІКС ЖУРНЯ (20.06.1913 – 11.12.1982), сьвятар. Нарадзіўся ў в. Зарэчча на Браслаўшчыне. У 1927 г. паступіў у гімназію марыянаў у Друі. У 1933 г. уступіў у закон марыянаў і па сканчэньні гімназіі быў накіраваны ў Вільню на вышэйныя філязофскія і багаслоўскія студыі. У 1938 г. разам зь іншымі марыянамі з Вільні выехаў у Варшаву. У 1943 г. атрымаў сьвятарскія сьвячэньні. Цягам наступных 23 гадоў жыў у Польшчы, падтрымліваў сувязь зь беларускімі арганізацыямі, у тым ліку зь Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. У 1966 г. здолеў выехаць у Вялікабрытанію, дзе пасяліўся ў Марыян-Хаўз у Лёндане. Некаторы час (да 1974 г.) быў кіраўніком Беларускай харытатыўнай сэкцыі (фонду). Памёр і пахаваны ў Лёндане на St. Pancras cemetery.



Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments