Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 26 снежня. Язэп Германовіч

ЯЗЭП ГЕРМАНОВІЧ (20.02(04.03)1890, в. Гальшаны (сёння Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 26.12.1978, Лондан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч, літаратар, публіцыст. Вучыўся ў гарадской школе ў Ашмянах, а потым ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў святарскія свячэнні. Служыў на Беласточчыне. У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет, а ў 1924 г. уступіў у ордэн марыянаў. Пераехаў у Друю, выкладаў закон Божы і лацінскую мову ў друйскай гімназіі. Друкаваўся ў беларускіх выданнях “Крыніца”, “Хрысціянская думка”, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Ад 1932 г. працаваў у Харбіне ва Усходняй місіі. У 1936 г. вярнуўся ў Вільню, дзе стаў кіраваць Домам марыянаў, аднак у 1938 г., пасля закрыцця ўстановы, зноў праз Рым выехаў у Харбін. У 1948 г. быў арыштаваны кітайскімі камуністычнымі ўладамі і выдадзены саветам, асуджаны на 25 гадоў прымусовых лагерных работ. Адбываў пакаранне ў лагерах Сібіры. Па вызваленні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, адтуль у 1959 г. пераехаў у Рым і далей у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лондане ў Марыян Хаўзе. Ад 1962 г. быў цягам некалькіх гадоў дырэктарам школы-інтэрната Св. Кірылы Тураўскага. У 1964 г. аднавіў выданне рэлігійна-грамадскага часопіса “Божым шляхам”, рэдактарам якога заставаўся амаль да смерці. Пісаў байкі, быў аўтарам успамінаў “Кітай – Сібір – Масква”, выдадзеных на шасці мовах. Архіў дзеяча захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы ім. Ф. Скарыны.


Язэп Германовіч у Рыме. Пачатак 1960-х гг.


Напэўна, апошні здымак Германовіча. Вельмі мне падабаецца. Творца на працоўным месцы.


Магіла айцоў Гарошкі і Германовіча на могілках Св. Панкрата ў Лондане
Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments