Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч

АЛЯКСАНДР СТАГАНОВІЧ (25.01.1890, в. Нясутычы (сёння Наваградскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 28.12.1988, Нью-Джэрсі, ЗША), грамадскі дзеяч. У Першую сусветную вайну знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі. У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у БСРГ. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе “Змагання”, але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандата ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ. Праз некаторы час быў арыштаваны (паколькі пазбавіўся дэпутацкай недатыкальнасці) і асуджаны на шэсць гадоў турмы. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік БНС на Наваградскую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пры канцы 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам БАЗА, Згуртавання беларускіх ветэранаў і епархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік прэзідэнта Рады БНР. Пакінуў падрабязныя ўспаміны, выдадзеныя ў Мінску асобнай кнігай (2011 г.).

Кніга ягоных успамінаў была першай ў серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка" у 2011 г.

Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments