Наталля (hardzin) wrote,
Наталля
hardzin

Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 19 студзеня. Ян Пятроўскі, Віктар Сянкевіч, Сцяпан Шнэк

ЯН ПЯТРОЎСКІ (07.01.1905, Слуцк (сёння Мінская вобл.) — 19.01.2001, Гейнсвіл, Фларыда, ЗША), рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, пратэстанцкі прапаведнік, выдавец, літаратар, перакладчык. У міжваенныя гады быў прыхільнікам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, служыў у польскім войску. Напрыканцы 1920-х далучыўся да царквы метадыстаў. У 1930—1931 гг. вучыўся ў біблійнай школе метадыстаў, потым быў пастарам у Варшаве і Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1941 г. выехаў у Нямеччыну. Браў удзел у працы Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, працаваў на радыё “Вінета”. У 1945—1953 гг. жыў у Лінцы (Аўстрыя), дзе займаўся прапаведніцкай дзейнасцю. У 1953 г. выехаў у ЗША. Жыў у Фларыдзе. У 1976 г. заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд. Напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг, у тым ліку пераклады з Платона, Марка Аўрэлія, “Класічны грэка-беларускі слоўнік”.



ВІКТАР СЯНКЕВІЧ (19.01.1926, в. Гірстуны на Глыбоччыне — ?), грамадскі дзеяч, гісторык, журналіст. У часе нямецкай акупацыі быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзнікаў, пайшоў добраахвотнікам у 2-гі Польскі корпус. У 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1947 г. быў абраны на пасаду сакратара Галоўнай управы арганізацыі. Жыў у Оксфардзе. У 1953 г. выехаў вучыцца ў Іспанію. У 1958 г. скончыў філасофскі факультэт Мадрыдскага ўніверсітэта, абараніў дысертацыю “Пачаткі Княства Літоўскага”. У 1958—1961 гг. працаваў у Беларускай секцыі Нацыянальнага іспанскага радыё. Супрацоўнічаў з Беларускай рэдакцыяй радыё “Вызваленне” і радыё Ватыкана. Напісаў каля дзвюх тысячаў гутарак-артыкулаў “Гаварыў Язэп Барэйка”. Пісаў для беларускіх эміграцыйных перыёдыкаў: “Зважай!”, “Бацькаўшчына”, “Беларус”. Чытаў лекцыі ў Каталіцкім універсітэце г. Памплона. Ад 1992 г. жыў у Сан-Францыска (ЗША). Знік без вестак.




СЦЯПАН ШНЭК (12.10.1900, в. Лядна, Слуцкага пав. (сёння Слуцкі р-н Мінскай вобл.) —19.01.1952, Мельбурн, Аўстралія), грамадскі і вайсковы дзеяч, бацька У. Шнэка. У 1930—1936 гг. з невялікім перапынкам вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Ленінградзе. Затым кіраваў домам палітпрасветы ў г. Чыта Забайкальскай вайсковай акругі. У 1938 г. выключаны з партыі і зволены з войска, пасля чаго ўвосень 1939 г. вярнуўся на радзіму і пасяліўся з сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе. Пазней узначальваў слуцкую службу парадку, быў кіраўніком БКА на Слуцкую акругу. Увесну 1944 г. арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Р. Атроўскага. Пасля ад’езду з Беларусі праз некаторы час быў прызначаны кіраўніком вайсковых спраў БЦР. Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам з сям’ёй жыў у лагерах DP у Нямеччыне. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Спачатку працаваў у Новай Паўднёвай Валіі, трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыёдыкі “Беларускае слова”, “Бацькаўшчына” пад псеўданімам Янка Нясьцерпны. Пазней пераехаў у Мельбурн да астатняй сям’і, дзе і скончыў жыццё самагубствам.

Tags: асобы, каляндар, эміграцыя
Subscribe

  • 2020-ты

    2020- ты быў годам і складаным, і плённым, годам парушаных і нечакана ўзніклых планаў, часам жывёльнага страху за блізкіх, расчараванняў і надзеяў…

  • Дзень айца Аляксандра

    У гэты дзень, ад 2006 года пачынаючы, была адна важная справа - зазваніць да айца Аляксандра. Штораз можна было пачуць яго жарты пра "невылечную…

  • Успаміны Святаслава Шабовіча

    Кнігу зспамінаў Святаслава Шабовіча "З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў: Гісторыя аднаго падарожжа" можна набыць тут:…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment