звычайная

R.I.P. Міхась Белямук

31 кастычніка 2014 г.  у Кліўлендзе памёр Міхась Белямук.
bielemuk1

БЕЛЯМУК Міхась (15.03.1924, в. Голя Берасьцейскага пав. Палескага ваяв. (сёння Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.)  -- 31.10.2014, Кліўленд, ЗША), грамадскі дзеяч, выдавец, гісторык.  У часе нямецкай акупацыі служыў у Беластоцкім батальёнесамааховы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Здаўся саюзнікам у Нарвегіі. Некаторы час жыў у беларускіх лагерах DP у амерыканскай зоне Нямеччыны. У 1949 г. выехаў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўнівесітэту ў Каламбусе (Агаё). Быў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. Ад 1954 быў старшынём Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе. У 1958 г. выйшаў з БАЗА. Ад 1991 г. — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса “Полацак”. Аўтар шэрагу публікацыяў, у тым ліку на гістарычныя тэмы. Ад 1993 г. — ганаровы сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
звычайная

Прэзентацыя кнігі а. Аляксандра Надсана

28 кастрычніка паўдзельнічала ў прэзентацыі кнігазбораўскага тому Аляксандра Надсана.

Інфармацыя пра падзею ёсць на сайце Акадэмічнай бібліятэкі: http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=46828

Для памяці змяшчаю тут здымак з мерапрыемства, зроблены супрацоўнікам бібліятэкі
001PrezentacyjaNadsana
звычайная

Беларускія эміграцыйныя калекцыі

Цяпер гэты вялікі праект, у які было ўкладзена багата працы, даступны ў інтэрнэце на старонцы інтэрнэт-біяліятэкі Kamunikat: http://kamunikat.org/bek/
DyskTytul1
DyskTytul2

У складзенай на падставе збораў БІНіМу, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны, а таксама беларускіх збораў у Бібліятэцы і архіве Канады базе звестак можна знайсці выявы і апісанні 54 аўтографаў, 145 бланкаў, пячатак і штампаў, 72 ідэнтыфікацыйных дакументаў, 23 арыгінальных беларускіх капэртаў, 60 памятных картак, 68 марак і налепак, 51 значка, жэтона і медаля, 209 паштовак, 109 прыкладаў рэкламна-інфармацыйных і рэпрэзентацыйных матэрыялаў, 81 візітоўкі, 20 твораў мастацтва і 42 рэчаў ды іншага.
звычайная

Мой Кангрэс

VI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўна
Паводле афіцыйных звестак, у сёлетнім Кангрэсе ўдзельнічала каля 450 чалавек з 20 краінаў. Тут працавалі пятнаццаць секцый і ў працы кожнай была свая адметнасць, а таму гісторыі пра гэтае мерапрыемства ў розных удзельнікаў будуць істотна розніцца. Мая справаздача будзе звязаная з працай секцыі “Беларускае замежжа і памежжа ў гісторыі і сучаснасці”. (На здымку толькі невялікая частка удзельнікаў, што не паспелі збегчы на абед)
SAM_3326

(далей багата здымкаў і тэксту) Collapse )
Дзякую ўсім удзельнікам нашай секцыі! Мо спаткаемся праз год :).
звычайная

Другое выданне "Успамінаў пасла" Аляксандра Стагановіча

У серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка" пабачыла свет другое выданне кнігі "Успаміны пасла" Аляксандра Стагановіча.
Stahanovicz
Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара ад самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.
звычайная

R.I.P. Юрка Станкевіч

СТАНКЕВІЧ Юрка (18.03.1928, Вільня — 07.08.2014, Прага, Чэхія), грамадзкі дзеяч, сын Янкі й Марыі Станкевічаў, брат Вячкі Станкевіча. Пасьля Другой сусьветнай вайны вучыўся Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. У 1949 г. выехаў у ЗША. Паводле адукацыі інжынэр-электрык. Быў актывістам шэрагу беларускіх моладзевых арганізацый, сябрам рэдкалегіі часопісу “Беларуская моладзь”. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Аўтар падручніка “Кароткі агляд гісторыі Беларусі” (вытрымаў некалькі перавыданняў), выдавец беларускіх кніг і пэрыёдыкаў, у тым ліку часопісу Belarusian Revіew. Ад 1999 г. жыў у Празе (Чэхія).

StankieviczJurka

Пазнаёмілася з ім у 2000 г. у часе маёй першай паездкі ў Прагу. Ён падараваў мне Слоўнік Янкі Станкевіча, і прапанаваў дасылаць Belarusian Review. Часопіс прыходзіць дасёння.
звычайная

“Маё мястэчка” Васіля Стомы — на радзіме

2 жніўня 2014 г. у вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёну, колішнім мястэчку, што сёлета святкуе 500-годдзе, адбылася прэзентацыя кнігі зямляка Васіля Стомы.

SAM_2715

Народжаны ў 1911 г. у Лужках аўтар у 1949 г. апынуўся ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе і напісаў свае маляўнічыя, поўныя гумару ўспаміны пра роднае мястэчка. “Маё мястэчка” ў 1980-х гг. друкавалася на старонках эміграцыйнага часопіса “Беларускі сьвет”, у 1998 г. — у метрапольным “Полымі” і толькі сёлета выйшла ў якасці кніжнага выдання.
Цікавасць да кнігі вялікая, асабліва на радзіме Васіля Стомы, дзе яшчэ можна знайсці сведкаў тых падзеяў, пра якія расказвае аўтар. З Лужак паходзіць стваральнік іўрыту Бен Егуда, тут служыў у касцёле ксёндз Язэп Германовіч, тут працаваў вядомы доктар Шыран…
На прэзентацыю у мясцовым Доме культуры сабралося каля 40 чалавек як з саміх Лужак, гэтак і з раёну.
Больш падрабязна пра імпрэзу глядзі тут:
http://zbsb.org/node/9181
звычайная

Музей у Германавічах

Пасля прэзентацыі ў Лужках мы заехалі ў суседнія Германавічы ў госці да Ады Райчонак. Апошняя з'яўляецца кіраўніцай Навукова-асветнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча і прыватнага літаратурна-мастацкага музею імя Міхася Райчонка.

Цэнтр быў заснаваны ў 1995 г. тады ж сталі ладзіцца пленэры з удзелам вядомых беларускіх мастакоў, розныя імпрэзы, канферэнцыі. У музеі, які месціцца сёння ў прыватным будынку Ады Райчонак, захоўваюцца дзясяткі карцін, скульптуры, кнігі. У тым лікі і карціны самога Язэпа Драздовіча.
SAM_2806
Collapse )
Трываласці, апантанасці і энергіі спадарыні Ады можна толькі пазайздросціць.
Між іншага, менавіта яна была арганізатаркай нашай прэзентацыі ў Лужках. За што ёй асаблівы дзякуй.
звычайная

Лужкі - мястэчка Васіля Стомы

Учора ладзілі прэзентацыю кнігі Васіля Стомы "Маё мястэчка" ў ягоных родных Лужках (Шаркаўшчынскі раён). Пра саму прэзентацыю асобны тэкст напісаны і чакае публікацыі ў сеціве, але тут хачу пра іншае.
Пасля імпрэзы мы зрабілі невялікую вандроўку па месцах, што апісаныя ў кнізе. Невялікі фотарэпартаж пра яе тут і прапаную.

Рэшткі сінагогі. Між іншага, з Лужак паходзіць стваральнік іўрыту Бен Егуда.
SAM_2741
SAM_2736
Collapse )
Сёлета Лужкам споўнілася 500 гадоў. Да вайны гэта было мястэчка, сёння вёска, але з багатай гісторыяй.
На прэзентацыі былі прапановы, ушанаваць і памяць Васіля Стомы, які сваімі ўспамінамі стварыў сапраўдны помнік міжваенным Лужкам.