звычайная

Прэзентацыя "Майго мястэчка" Василя Стомы: абвестка

2 жніўня з ініцыятывы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў партнёрстве са Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кампаніяй “Будзьма беларусамі” ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці адбудзецца прэзентацыя кнігі беларуса-эмігранта Васіля Стомы (1911—1992) “Маё мястэчка”, што сёлета пабачыла свет у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” выдавецтва “Лімарыус”.

У імпрэзе будуць браць удзел рэдактары выдання Наталля Гардзіенка і Зміцер Саўка, а таксама жыхары Лужкаў, што падзеляцца ўспамінамі пра аўтара і ўражаннямі ад кнігі. Спецыяльна запрошаны на імпрэзу госць — бард Алесь Камоцкі.
Гл.: http://zbsb.org/node/9164

obl_Stoma_1
звычайная

Санкт-Пецярбург і беларуская культура

21 чэрвеня 2014 г. у канферэнц-залі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі з ініцыятывы Санкт-Пецярбургскай асацыяцыі беларусістаў адбылася ўжо 22-ая штогадовая навуковая канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”.

00SPBkanfer0a

Больш падрабязную справаздачу можна знайсці на сайце МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" тут: http://zbsb.org/node/9115
звычайная

Зінаіда Клыга: “Беларусаў у Эстоніі паважаюць”

Зінаіда Клыга — старшыня Таварыства беларускай культуры Іда-Вірумаа “БЭЗ” — была адной з пачынальніц беларускага гуртавання ў Эстоніі. Напярэдадні святкавання 25-годдзя арганізацыі ўдалося спаткацца і пагутарыць пра мінулае і сучаснасць беларусаў у мястэчку Йыхві і ў згаданай балтыйскай краіне цалкам.
sam_0817_0
Маё інтэрв'ю з Зінаідай Клыгай можна прачытаць тут: http://zbsb.org/node/9002
звычайная

"Юнацкі сьпеўнік"

Здзівіў якасцю ілюстрацыяў і друку "Юнацкі сьпеўнік" СБМ, выдадзены, здаецца, у Менску ў 1943 г. Цікава было б даведацца, які мастак яго афармляў.

img442

img446

Яшчэ некалькі асобных старонак ніжэй.
Collapse )
звычайная

Перадача БІНіМаўскіх калекцый у БДАМЛіМ

Сёння адбылася імпрэза з нагоды перадачы  БІНіМаўскіх калекцыяў, якія апошнія гады перахоўваліся ў мяне, у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Атрымалася добра. Прыйшлі не толькі супрацоўнікі архіву, але і некаторыя іншыя цікаўныя.

Дырэктарка БДАМЛіМу расказала пра першыя спатканні з Вітаўтам Кіпелем, пра тое, як ён пачаў перадаваць дакументы ў архіў, і пра тое, якія яшчэ эміграцыйныя фонды сёння захоўваюцца ў архіве.
bc1a06a5b115db6b9798ff68e921f9cb_w800_h533_q95

Я расказала пра калекцыі і як яны збіраліся. Выступіў кіраўнік Дэпартамента па архівах і справаводстве Уладзімір Адамушка, архівазнаўца Міхась Шумейка, госць з Масквы Віктар Чайчыц.

У звязку з перадачай архіваў вельмі дарэчы была прэзентацыя новага нумару "Запісаў БІНіМ", першыя асобнікі якога за некалькі гадзінаў да мерапрыемства былі прывезеныя з друкарні. У Запісах якраз апісаныя значнай часткай тыя калекцыі, што перадаваліся ў БДАМЛіМ.
8d026029c6c3f5fc0c7c0a729c34e660_w800_h530_q95

Вельмі ўдзячная аўтарам сёлетніх Запісаў, што прыйшлі на імпрэзу. Выступалі і Сяргей Харэўскі, і Валер Герасімаў, і Мікола Трус.

Але яшчэ больш удзячная vidymus - галоўнаму натхняльніку і працаўніку ўсіх нашых выдавецкіх праектаў.

І дзякуй супрацоўнікам "Нашай Нівы" за рэпартаж з мерапремства http://nn.by/?c=ar&i=126344
Рэдкі выпадак, калі мне спадабаўся ўласны здымак :)
Collapse )
звычайная

Запісы БІНіМ. №36

Заўтра павінна атрымаць з друкарні першыя асобнікі альманах "Запісы Беларускага інстытуту навукі й мастацтва" №36.

BINIMSymbol1

ЗЬМЕСТ

Ад рэдакцыі

Натальля ГАРДЗІЕНКА Беларускае замежжа: сучасны стан, праблемы й пэрспэктывы
Вітаўт КІПЕЛЬ Дасьледаваньне эміграцыі/іміграцыі як частка гісторыі нацыі й дзяржавы Беларусь
Тэма нумару: Беларусаведныя калекцыі

Тэксты
Натальля ГАРДЗІЕНКА Матэрыяльная спадчына эміграцыі: асноўныя калекцыі
Лявон КАРПОВІЧ Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі

Архівы й архіваліі
Лявон ЮРЭВІЧ Калекцыя здымкаў Луізы Бойд у Віскансійскім унівэрсытэце
Мікола ТРУС З гісторыі роду Краскоўскіх
Мікола ТРУС Старонкі жыцьця й архіўныя зборы Людмілы Краскоўскай
Людміла КРАСКОЎСКАЯ З даўніх часоў (урывак з успамінаў)
З архіваў Людмілы Краскоўскай
Юры ГРЫБОЎСКІ, Эрык ЕКАБСОНC Кастусь Езавітаў і ягоны “бэрлінскі” дзёньнік
Кастусь ЕЗАВІТАЎ Дзёньнік (1944—1945)
Ігар ЛАБАЦЭВІЧ Беларускія архівы ў штаце Мінэсота
Натальля ГАРДЗІЕНКА Беларускія матэрыялы ў фондзе Аляксандра Даліна ў Гувэраўскім архіве
Сьвятлана БУЕЛЬ Архіў Дзьмітрыя Касмовіча (1909—1991)
“Нутраная” рэцэнзія Станіслава Станкевіча

Будучыя кнігі
Тамаш ГРЫБ Рэлігійная справа на Беларусі

Выданьні
“На чужыне”

Бібліяграфіі
Бібліяграфія Кастуся Езавітава

Публікацыі
Лявон ЮРЭВІЧ Мястэчкавая аповесьць Юркі Віцьбіча
Лявон ЮРЭВІЧ Рэцэпцыя творчасьці Ўладзімера Караткевіча: Станіслаў Станкевіч vs Арнольд Макмілін
Лявон ЮРЭВІЧ Нэкралёг: вобраз Свайго
Угодкі
Сяргей ХАРЭЎСКІ Летуценьнік з-пад Волмы (Хаім Суцін)
Да 110-годзьдзя Міколы Абрамчыка
Да 110-годзьдзя Лявона Рыдлеўскага (з архіўных тэчак БІНіМу)
Да 110-годзьдзя Вінцэнта Жук-Грышкевіча (з архіўных тэчак БІНіМу)
З архіваў Натальлі Арсеньневай (да 100-годзьдзя ад нараджэньня)
Лявон ЮРЭВІЧ “Мугілёўскі мужычок” (да 100-годзьдзя Масея Сяднёва)


Кніжная паліца
Натальля ГАРДЗІЕНКА Эміграцыя ў “Гісторыі Беларусі”
Натальля ГАРДЗІЕНКА Пра складанасьці вывучэньня беларускага замежжа ў міжваенны пэрыяд
Макс ШЧУР Беларусізацыя: паміж БНР і ГУЛАГам
Макс ШЧУР Беларускае поле экспэрымэнтаў
Макс ШЧУР У пошуках беларускай эканамічнай ідэнтычнасьці
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ Ліст да Лявона Юрэвіча
Ганна КІСЬЛІЦЫНА Літаратуразнаўства як вандроўка
Вітаўт КІПЕЛЬ, Натальля ГАРДЗІЕНКА, Яна СЛАВІНА Кніжны агляд
Натальля ГАРДЗІЕНКА Эміграцыйная тэматыка ў неспэцыялізаваных выданьнях

Хроніка
Выставы, прысьвечаныя духоўнай і матэрыяльнай спадчыне эміграцыі, у Менску
Удзячнасьць Беларускага інстытуту навукі й мастацтва
Зьвесткі пра аўтараў
Summary

Кніга ў Запісах
Кастусь Езавітаў “Беларусы ў Латвіі й Літве”
Валер ГЕРАСІМАЎ Дзьве кнігі Кастуся Езавітава
Кастусь ЕЗАВІТАЎ Беларусы ў Латвіі
Кастусь ЕЗАВІТАЎ Беларусы ў Літве



АД РЭДАКЦЫІ
Collapse )
звычайная

RIP. Жак Ле Гоф

Сёння памёр французскі гісторык Жак Ле Гоф - чалавек, чыя кніга "Цівілізацыі сярэднявечнага Захаду" для мяне ў студэнцкія гады была адкрыццём у новы свет - свет надзвычайнай сярэднявечнай гісторыі, нетрывіяльнай, нейкай неакадэмічнай, як мне тады здавалася, у параўнанні з савецкімі навуковымі працамі.
35898-cover
звычайная

Эстонскае мястэчка Йыхві і мясцовыя беларусы

Апошнім часам ў мяне вельмі актыўнае грамадскае жыццё (часам аж занадта). Цягам месяцу пабыла ў трох краінах.
 22-23 сакавіка на запрашэнне Беларуска-эстонскага згуртавання, якое святкавала 25-годдзе дзейнасці, правяла ў невялікім эстонскім мястэчку Йыхві, што за 50 км ад Расіі.
Уражанні пра беларусаў Эстоніі неяк мо аформяцца ў асобны тэкст, а пакуль проста здымкі з мястэчка і крыху са святкавання.

SAM_0774

SAM_0775

SAM_0777

SAM_0779
Collapse )
Больш інфармацыі пра мерапрыемства можна знайсці тут: http://zbsb.org/node/8942